Аб BELLAQUA
BELLAQUA - гэта адаптацыя швейцарскай сістэмы стандартаў якасці адукацыі дарослых eduQua. Мэта сістэмы - наладжванне працэсаў у галоўных кампанентах працы адукацыйных правайдэраў.
Логіка стандартаў BELLAQUA прадугледжвае наладжванне працэсаў у арганізацыі ў 5 галоўных кампанентах, 4 з якіх накіраваны на навучэнцаў: Адукацыйныя прапановы, Інфармацыя, Адукацыйны працэс, Адукатары. 5 кампанент засяроджваецца на менеджменце і інфраструктуры: Сістэма менеджменту і лідэрства правайдэра. Кожны кампанент змяшчае стандарты, у якіх апісаны патрабаванні і індыкатары.
Па прыкладзе швейцарскай сістэмы, BELLAQUA мае даваць якасныя арыенціры для правайдэраў дадатковай адукацыі. Ва ўмовах бягучай крызы афлайн адукацый і высокай канкурэнцыі рускамоўнага анлайн-навучання, BELLAQUA маюць таксама стаць пляцоўкай абмеркавання бягучых выклікаў і спосабаў сумленнай канкурэнцыі, працы з беларускім рынкам адукацыйных паслуг (як правайдэрамі, так і спажыўцамі і дзяржавай).
Парадак сертыфікацыі апісаны тут.